Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

ну — тут не да вясёласьці. Перад вечарам асьвяжыцца паветра, будзе ў людзей радасьць і песьні…

Маці жнець з сястрою. У яе вельмі баляць вочы і яна скардзіцца на гэта… Тут цяжка так, а ўначы патрэбна яшчэ абмалаціць цэлую капу жыта. Бярэць сон, томіць смага ды пячэ бязьлітасна сонца…

Сотні галоў мільгаюць у гору, павязаных белымі хусткамі. Уперагонкі кладуцца кудластыя снапы, застаюцца межы з жоўтым зельлем, з пырнікам; некалі выбіраць васількоў і яны красуюцца сярод сноп‘я.

— Ох, лецейка гарачае, цяжкая пара, знудзіць яно бабу, высмакчыць сок з яе! — гаворыць суседка Мар‘я — старая баба — выцірае пот і, згібаючыся, носіць снапы.

Дар‘я, Лявонава нявестка, маладая і з худым тварам — жнець марудна, бо надта цяжка ёй згінацца да зямлі з вялікім жыватом. Бабы глядзяць на яе неяк дзіўна: — Ні дзеўка, ні баба! — кажа Мар‘я. — Распуста пашла… Без вянчаньня гэта, бяз усякага, нагуляў ёй Лявонаў Цімох, прывёў у хату — ды й жыві… Ну, ці тут-жа будзе жыцьцё… Ён і цяпер яе пачыняе біць, а падалеўшы — дык што тады будзе?

— Яно так: адкінуліся людзі й ад царквы й ад бога…

— Хоць-бы Канцавы Зьмітрок — не вянчаўся таксама, дык той хоць добра жыве з жонкаю…

У маладых дзяўчат свая рада й вясельле. Жнуць яны побач, а ў сярэдзіне іх Алёна. Гавораць яны пра сваё…

Раскацістым голасам адна запела:

Кацілася, кацілася калодачка з печы,
ударыла, ударыла Іванечку ў плечы…