Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Другія падслухалі ды хорам падхапілі:

Чымся мяне, чымся мяне калодачка біла
Лепш-б мяне, лепш-б мяне Алёнка любіла…

Не, дзевачкі, кіньце вы вясельную, давайце другую, папрасіла Алёна, а сама сьмяецца…

— Ага-а… ня хочаш, каб табе… можа ня любіш?..

— Цішэй вы — ну-у…

А ў гародчыку, ў чыстакольчыку
А ні мак — рожа зацьвітала…

Сіняе, бязвоблачнае неба; жарка, а ў цішыні павявае пяшчотны вецер, калышуцца і сумуюць каласы…

Там Алёнка рожу палівала.
Рожу палівала, к ліцу прымірала.
„Ах, каб мае ліцо белае
Зацьвітала так ў пору лецейка —
Не хадзіла-б я ў лета на паля,
Лета на паля, зіму по̀ ваду.

Сумуюць і калышацца каласы, навяваюць, як вецер, дрэму, хочацца спаць на мяжы сярод васількоў, сьніць сны вось пра тое, аб чым сэнс гэтай дзявочай мары:

А сядзела-б я пад акошачкам,
Вышыва-б я ды шырыначку,
Ды шырыначку свайму міламу…

— Эх, песьні!

Многа ў песьні праліта простай ружовай журбы: плачуць над імі ў восень вербы, улетку каласістае збожжа. А на полі многа праліта сьлёз і крыві. Таму й так зраднілася — жніво і песьня — хто іх разлучыць?