Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

рода заснуць — сном лёгкім, як ціхая радасьць; заснуць, каб ізноў потым прачнуцца ў поўнай красе і сіле…

І ціха — ціха…

Толькі шапаціць пажоўклае лісьце.

Шэпт яго журботна — васенны нявыразна даносіцца й да сяла — у думках гоніць ціхія, маўклівыя радасьці — сум, апранутыя ў адзеньне жоўцелі. Жоўтыя лісты шапаняць, адрываюцца пакрысе ад бурых дрэў — і так ціха шапацяць пад нагамі!

Дрэвы цяпер невясёлыя да вясны. А як вырасьце зялёны ўбор на іх, тады выкажуць іншыя пачуцьці!..

І цяпер, як вясною, на небе воблакі цёмныя, белаватыя, вандруюць, шукаючы шчасыія і і горасьці. А ўверсе ізноў журавы, што ляпяць так нізка ў вырай…

На мяжы аголенага поля й сенажацяй — дуюць ветры, бор шуміць… З далёкага поля пахне халоднай сіверкай, а ў лесе ня то зацішна, ня то так прыемна чуць яго стогалосы шум сухіх гольляў з хвоямі.

Хочацца мне думаць думы шырокія, звонкія, і ізноў іці ў даль, па нязьведаных сьцежках іці, — а іх ніколі не пратопчаш ты, ніколі не абойдзеш.

Прастор змоўк, нібы памёр, слухаючы ўважна казкі зямлі ды шырыню прастораў…

У гумнах, над сялом, стаіць гульлівы стук цапоў; пах кастры мяшаецца з пахам дыму, што раніцай так нізка сьцелепца па зямлі.

А ўсюды — ні зыкаў іншых, ні гоману — толькі шапаціць пажоўклае лісьце, адрываецца і разносіцца па полю ветрам.

Сяло маўчыць, бо людзі заняты сваімі важнымі ў равамі: у кожнага думкі неяк па-восеннаму заселі