Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

— Як бывала, казаў бацька-нябошчык: „ня будзь ні войтам, ні панам, ня будзеш чалавекам паганым“ — вырываюцца ў яго словы, афармаваныя жыцьцём.

Былі рэчы, якія Клім нязвычайна любіў — адна была зямля, дык вартасьць да яе згублена ў про- цэсе марнаваньня ды барацьбы на ёй…

І ляжыць за вакном белатканым абрусом сьнег…

XIII

На вуліцы пахне вясною…

Зіма таксама хутка праходзіць; застаўся ляжаць брудны сьнег, а зямля мёрзлая, ветры тыя-ж, людзі інакшыя.

Чмараўцы цьвёрда пастанавілі на сходзе: вясною перайці на хутары; ад усёй грамады выбралі па гэтай справе Канцавога Зьмітрака. „Тады можа лепшы будзе жыць?!“.

Як сказаў я бацьку, што еду вучыцца ў горад, да восені буду дзе небудзь працаваць, а тады папробую ў школу і, — пакачаў галавою і гаворыць:

— Горад — ня Чмарава… Заработку ня знойдзеш — прападзеш… Але, як хочаш, памагчы табе няма сілы…

Часаў у патыліцы ды думаў…

Так-бы й добра, здаецца…

— Ну, а калі будзе вельмі-ўжо цяжка — пішы, хоць „тройку“, ды прышлю…

І гэтым супакоіў мяне на заўсёды…

Маці сядзела, выціраючы хусьцінкаю вочы: яны ў яе балелі…

— Ты-ж хоць, Юрась, пішы, а то я сягоньня пра цябе сон дрэнны бачыла; калі што, едзь да двара — пражывём неяк!..