Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

— Вядома, пражывём! адказаў бацька.

Ня шмат я прайшоў дарог, мала прамерыў жыцьця…

„Што з гэтага?“.

У Чмараве радзіўся, тут узрос сярод сваіх людзей, ля лесу й рэчкі — і столькі было дум, столькі было жаданьняў, было шмат пакуты, было мала радасьці. Можа я знайду радасьць другую, можа дзе небудзь далёка — у „гарадзкім грукаце“

На прызьбе, пад нашай старой хатаю (думалі з бацькам паставіць новую, ды ня справілі, успамінаецца дзяцінства:

„Ціха гудуць бары — заводзяць песьні, каласіцца збожжа і пяюць жанчыны жніўныя песьні…“

Хворая маці, са ўпалымі вачыма, а пад імі жоўтыя кругі. Твар ласкавы ды маршчыністы, ад хворасьці пажаўцеў — і ўся жаласная, так пяшчотна гладзіць сына па віхрастай галаве. Доўга-доўга трымае ля грудзей, а ў вачох — ціхая, цёплая ласка.

Гаварыла шмат песень ды казак.

„І хто можа гаварыць так, як маці?“

Ціха-жаласным тонам расказывала простыя легенды аб тым, як у навальную пару звоніць бор, як у зялёным гаі шапацяць пялёсткі; і кажа маці, як цёмная, варожая сіла закавала спрадвеку ў ланцугі мужыцкі лёс і шчасьце. І радасна казала аб тым, што прышоў на зямлю волат, які паб‘е горасьць-нядолю: тады людзі будуць іншымі, ня будзе ні крыўды ні зайздрасьці, а мужыкі араць будуць шырокія гоні…

У чэпільніку чуць ірдзее бярозавая лучына; трашчыць, пякае на гразную падлогу вугальле, і нават на печы холадна ад заваконнай зімовай сь-