Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

Былі настроі, калі ў сталёвым лёскаце чуўся шолах бяроз, хістаньне жыта і — ізноў песьні — званы! званы!

А ў пачатку восені — я студэнт…

Плылі-плылі дні, як у бурнай рацэ плывуць хвалі — хто іх можа спыніць?

Аднойчы ў поўдзень атрымаў ад Сяргея ліст: радасьць была тады; піша ён так…

„Дарогі Юрась! Шмат чаго мы з табою гаварылі, шмат чаго думалі разам. Ты вучыцца паехаў, а я застаўся. На другі год абавязкова к табе прыеду — помні аб гэтым… З навін у Чмараве тое, што нядаўна Чмарава разьбілі: адных на пасёлкі, другіх — на хутары. Сяльчане — рады… Гэтай вясною сеялі ўсе чмараўцы ачышчаным збожжам. Камсамол таксама расьце, уступаюць хлопцы, хоць і часта бываюць вячоркі з п‘янкамі. Прыяжджаюць з Г… шэфы, агітуюць сялян, каб пераходзілі на шматпольле. Канцавы Зьмітрок (добры ён хлопец!) першы заводзіць навіны, чытае літаратуру і даволі стала разьбіраецца ва ўсём. Часта такія, як Нічыпар, супярэчаць усяму, але — нічога, наша возьме! Між іншым, поп Назар Мікольскі, тады быў трохі п‘яным адрокся ад царквы, скінуў з сябе вопратку папоўскую і працуе цяпер на зямлі. Дзівак ён трохі! Толькі ці выйдзе што з гэтага — разучыўся работаць ды й „філософія“ заела яго…

Выбачай, брат, самае галоўнае й забыў: Алёнка шле табе паклон (надта прасіла аб гэтым) і казала, што цябе „ніколі не забуду“, але, ты аб гэтым большы ведаеш. Яна хоча ўчыцца, у апошні час стала даволі разьвітай дзяўчынай. Калі так будзе, у наступны год адкамандыруем на рабфак, бо ў нас