Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕГЕНДА ПРА ПЕСЬНЮ


∗     ∗

Па вясковых згорбленых завулках ходзіць ня казка, ня псальма, а легенда — аб тым, як склалася песьня.

Старыя людзі з пасівелымі думкамі кажуць так:

— Сьвятая праўда!

Так было.


∗     ∗

Людзі на зямле жылі — замораныя, прыціснутыя. На плячох насілі зрэб‘е, а пад ім ўсё-ж такі білася мяцежнае сэрца. Працавалі яны да поту, да скону — і ўміралі на каханай зямлі пад заўныўны звон стэповых вятроў. Ня ставілі на могілках, як у нас, крыжоў — знакаў пакуты, а насыпалі ў стэпу курганы. Вясною курганы зарасталі мурожным цьветам. А вецер стэповы раніцай з-за чорна-чорных гор пеў курганна-хаўтурную песьню.

Слухалі людзі

Ня ведалі, што пяе вецер.

Воддаль ад сутарэньняў, плёскалася мора, а з боку слаліся імшары.