Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Трашчэў агонь — тлелі думкі.

Вячэрні змрок з туманам даўно падняўся з па-над вёскі, а адтуль няслася песьня — шырокая, неабдымная, як гэта неба…

Жыцьцё і песьні!..

І тады, неяк рытмічна ўспомнілася „вясковая праўда“ аб тым, як склалася песьня…