Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Раней людзі ня ведалі і таго, што зараза сыфілісу пераходзіць ад хворых сыфілісам бацькоў на ёх патомства — і ня толькі на дзяцей, а нават і на ўнукаў.

Шмат год вучоныя дактары вывучалі сыфіліс, але затое ўсебакова высьветлілі і ўсё растлумачылі пра гэтую хваробу. Побач з гэтым, дактары знашлі добрыя і пэўныя спосабы лячэньня сыфілісу.

Мэдыцынская навука кажа аб сыфілісе вось што. На тым месцы, дзе прышчапілася зараза сыфілісу, зьяўляецца чырвоны маленькі прышчык. Гэта першая азнака сыфілісу зьяўляецца не адразу пасьля заражэньня, але праз два-тры тыдні. Прышчык праз пару дзён пераходзіць у ранку цёмна-чырвонага колеру. Калі памацаць гэтую ранку (узяць з бакоў двума пальцамі), то спод гэтай ранкі цьвёрды, як храсток (Дзеля гэтага і называюць гэтую ранку — цьвёрды шанкер).

Праз два-тры тыдні ранка загойваецца, але на гэтым хвароба ня спыняецца. Ранка—гэта толькі пачатак сыфілісу, гэта толькі першы сыгнал, што чалавек захварэў цяжкай хваробай — сыфілісам.

З раны зараза сыфілісу пераходзіць у кроў і з кроўю разносіцца ва ўсе куткі цела.

Праз пяць або шэсьць тыдняў хвароба зноў дае аб сабе вестку. На скуры зьяўляецца высыпка — невялічкія ружовыя плямачкі. Най-