Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

мае голаў, ногі, рукі і іншае, як і ўсе людзі, але ён з голаду ідзе красьці. Кожны селянін не адзін раз бачыў, а можа і не адзін раз тушыў пажар у вёсцы. Хто з сялян ня зьведаў жару ад вагромністага полымя, якое жудаснымі хвалямі кідаецца ад ветру ва ўсе бакі і запальвае страху за страхой?..

Дык і ня дзіва, што чалавек лёгка можа расказаць і даць раду, як усьцерагчыся ад таго, што ён сам бачыў на ўласныя вочы і што для яго добра зразумела.

Але як-жа чалавек можа нешта раіць ад заразьлівай хваробы, калі ён сам нічога ведае аб заразе?

Ня ведае, бо ніколі ў жыцьці і ў вочы ня бачыў гэтае заразы, ніколі ў руцэ ня трымаў і ня ведае, нават, як гэтая самая зараза выглядае: маленькая яна ці вялікая, шэрая ці зялёная. Нават ня чуў ад іншых людзей наконт выгляду заразы. Просты чалавек не дае веры гутаркам аб заразе, а часамі думае, што ўсе гэтыя гутаркі аб заразе толькі хлусьня адна.

Вось-жа вучоныя дактары, якія здаўна вывучаюць заразьлівыя хваробы, убачылі заразу і давялі ўсяму сьвету, што зараза гэта ня ёсьць выдумка. Вучоныя дактары знашлі спосаб разглядаць заразу і бачыць, як яна сапраўды выглядае, як жыве, чым корміцца, як плодзіцца, як трапляе ў цела чалавека і што робіць там унутры чалавечага цела.