Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

сябе атруту, якая псуе кроў і заагняе ўсе часткі цела.

Называюцца ўсе гэтыя дробныя стварэньні мікробамі. Мікроб ёсьць грэцкае слова; складаецца яно з двух слоў: мікро — азначае надта малы, біо — азначае жыцьцё. Знача, мікроб пабеларуску азначае — надта дробная, малая жывёлінка.

Мікробы, шкодныя для здароўя, называюцца заразьлівымі мікробамі. Значыцца, зараза гэта ёсьць нябачныя простым вокам, надта малыя стварэньні, якія могуць сустракацца ўсюды, — у вадзе, у паветры, у зямлі і ў целе хворага чалавека.

Наш селянін — вялікі недавера. Калі ён пачуе, што заразу нельга ўбачыць голым вокам, дык скажа, што мусіць і нямашака гэтай самай заразы.

Каб пераканаць нашага селяніна, трэба яму гэтак дакладна давесьці, гэтак вытлумачыць, каб у яго не засталося ані кроплі сумніву. Трэба гэтак разжаваць справу, каб самы недаверны сказаў: „Ось дык даказаў! i дзецца няма куды. Усё да таго зразумела і проста, аж міла… нават, каб хацеў перакруціць дык ня здолееш…“

Самым лепшым доказам для такіх недавераў было-б ось што. Узяць кроплю крыві ад здаровага чалавека і ўзяць кроплю крыві ад хворага на зваротны тыфус. Палажыць