Старонка:Як усьцерагчыся ад сыфілісу.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

абсталяваных больніцах і па гарадох у навуковых установах.

А раз няма магчымасьці такім спосабам усіх пераканаць, што ёсьць нябачныя голаму воку дробныя жывёлінкі, якія выклікаюць хваробы, то пішуцца кніжкі, у якіх вытлумачана аб гэтым і дадзены малюнкі заразьлівых мікробаў.

Кожная заразьлівая хвароба выклікаецца сваім асобным мікробам, які непадобен да іншых.

Гэтак, мікроб сухотаў мае выгляд маленькага кіёчка, а мікроб зваротнага тыфусу выглядае, як пакручастая вузенькая тасемачка (мал. № 3 і № 4).

Мал. № 4. Мікробы сухотаў — дробныя кіёчкі.