Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

Расхрыстаеш грудзі
Ты, п‘яны гуляка,
Язык-жа твой будзе
Брахаць, як сабака.

О, дзікім, о, страшным
Зраблю без прагляду.
Га! бойся, няшчасны,
Быць пад маёй ўладай.

Сягоньня шчасьлівы,
Як мною зальлешся,
А заўтра, о дзівы!
Піць больш заклянешся.

І каяцца будзеш,
Мяне праклінаці,
І сам сябе злудзіш, —
Карчомкі ня знаці.

Парваць-жа ня меціў
Маіх, брат, кайданаў,
Праходзе дзень трэці,
Ты йдзеш ужо п‘яны.

Атрутай маею
Хто стаў залівацца,
Астаўце надзею
Калі-будзь расстацца.

|}