Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

ШЧАСЬЦЕ

Мы гонімся часта за мараю блуднай,
Якая ў нас шчасьцем завецца,
Дый трудна яе нам злавіці, ой трудна,
Хоць блізка, туж блізка, здаецца…

Аднымі рай шчасьце завецца багацьце,
Што сьвеціцца грошы машонкай;
Другімі — парадак і згода у хаце,
А іншымі — ўдалая жонка,

Той рвецца да славы шырокай, вялікай,
Той — жыці нязнатна, як дзеці;
Той — песьняй азвацца нясвойскай і дзікай,
Той — родную думку запеці…

І роім у думках так цэлымі днямі,
Ды шчасьце ня роіцца ройна…
А сьлёзы другіх, што ліюцца прад намі,
Ці-ж могуць даць спаць нам спакойна?..