Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

Адным словам, кругом,
Вясна, права тваё!
З цябе долю бяром
І салодзім жыцьцё.

Засьвяці-ж ты, вясна,
Сваім бляскам для нас,
Калі сэрца, душа —
Сьпяць у чорненькі час!

Засьвяці, калі мы
Абліёмся сьлязьмі,
Разбудзі нашы сны!
Душу, сэрца вазьмі!

|}