Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Гэй, вы, хаткі, поле!
Вы, людцы мае!
Гэй, ты, доля, доля,
Дзе ласкі твае?

Мільёны загонаў
Зямелькі ляжыць,
Хацінак мільёны
На зямлі стаіць.

Чаму-ж мне, калецы,
Лета ці зіма,
Чаму-ж мне падзецца
Няма дзе, няма?
......
Цягнецца, пляцецца
Падарожны ў даль;
Сэрца плача, рвецца,
Душу муча жаль.

|}