Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/123

Гэта старонка была вычытаная

Тру-гу, тру-гу! з трубы
На сьвет шырок, даўгі
Мкне адгалос грубы,
Аж стогне лес, дубы.
Тру-гі, тру-гі, тру-гі!

І вось наеўся ды ідзе
Рагаты сыты полк у хлеў,
Пастух за ім у грамадзе,
Але пастух ці сыт, ці еў?

Тру-гу, тру-гу! й ня сьніў…
Пастыр — слуга слугі,
Свой полк кармі-пасі,
Сам посьле пад‘ясі!
Тру-гі, тру-гі, тру-гі!

|}