Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

На вайну з травой ідзі,
Касі гладзенька, глядзі!
Пяруны грымоты б‘юць, —
Ты касі, адважным будзь.
Гоп, гоп, гоп!
Ты адважным будзь.

Пяюць птушкі пад вакном,
Лепшай долі даўно жджом…
Ну, досьць коску ўжо кляпаць,
Час з калодкі уставаць.
Гоп, гоп, гоп!
Час ужо ўставаць!

|}