Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

тамі мусіў шукаць скутку ў іншых мясцох, Удалося заарандаваць фольварак „Камень“ каля мястэчку Івянец, ды што-ж — не надоўга. Ізноў бацька пераехаў на новае месца, на гэты раз у фольварак Раговічы Набароўскага Старасельскай воласьці, Менскага павету і губэрні. У гэтым месцы бацька жаніўся на сялянцы Бэнігне Валасэвіч з фольварку Няшота Рубяжэвіцкай вол., Менскай губэрні (у 1879 г.). Але ўжо праз год бацькі поэты пераехалі з Раговіч у м. Паморшчына пана Зьдзяхоўскага, каля Ракава, у якасьці слугі, адкуль праз год перабраліся да братоў бацькі ў фольварак Вязынка Замбржыцкага Менскага павету, Заслаўскай воласьці. У Вязынцы якраз і радзіўся наш поэта 25 чэрвеня старога стылю 1882 г. Сям‘я пабольшылася, уцяжыла свой стан. Бацьком прышлося яшчэ многа раз пераходзіць з месца на месца, шукаючы то зямлі, то службы. Пры гэтым вандраваньні па абшарах Беларусі поэта рос, выхоўваўся, вучыўся, набіраючыся непасрэдных уплываў ад вакольнага жыцьця беларускага селяніна, парабка-найміта, дробнага панскага служкі. Чулая душа Янкі ўбірала ў сябе ўсе праявы ў сельскім жыцьці і адбівала іх у сабе з портрэтнаю яркасьцю. Нягоды, зьвязаныя з бяспрытульнасьцю ў сваёй сям‘і, паглыблялі яго ачуласьць і ўспрыяцьце наступнага поэты. На 13 годзе ўмірае бацька Янкі. Поэта становіцца ўдзельнікам цяжкага стану сям‘і, сам робіцца яго ахвяраю. І яшчэ гастрэй пранікае ў яго думкі неадхільнае пытаньне: чаму іх сям‘і так цяжка, а тут-жа, помеж, паном, так добра жывецца? Малады розум настойна шукае вырашэньня гэтага пытаньня. І калі з яго ўзростам і сталасьцю прычыны соцыяльнае несправядлівасьці праясьняюцца, Янка, бяручыся за пяро, за напісаньне сваіх першых вершаў, укладае ў іх зычныя мотывы ня толькі рэволюцыйнасьці, а і клясавых адзнак, Пачуцьцё дыктуе словы, якімі выразна падкрэсьліваюцца дагэтуль нявыказаныя, насьпеўшыя, узьвіхраныя думкі і імкненьні беларускіх працоўных гушч.

Верш, надасланы і надрукаваны ў „Северо-Западном крае“ — „Мужык“ — адзін з цыклю першых рэволюцыйных вершаў Купалы, выпадкова надрукаваны. іншыя, якія Я. Купала пасылаў для друку, не маглі быць надрукаванымі па сваёй рэволюцыйнасьці. Ды ня толькі расійскія: газэты паступова-лібэральнага характару, а пасьля нат‘, „Наша Доля“ —