Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

ОЙ, ЧАМУ НА ХАТЫ ГЭТЫЯ?..

Ой, чаму на хаты гэтыя
Зышла восень з халадамі,
Калі людцы не сагрэтыя
Трасуцца пад лахманамі?!

Ой, нашто, нашто няшчаснага
Парадзіла мяне маці,
Калі долі, шчасьця яснага
Не магла з жыцьцём мне даці?!

Цяжка з віхрам жыцьця біціся,
Горш, як з бурай хвойцы ў полі,
Дый цяжэй жыцьця пазбыціся,
А яшчэ цяжэй — нядолі!