Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

О, гора падарожнаму
Іх стада напаткаць!
Ня жыць неасьцярожнаму,
Радні не аглядаць.

І вырвуць вочы ясныя,
І выхлебаюць кроў,
І пойдуць далей, страшныя,
Шукаць ахвяр ізноў.

Ой, жудасна-халодная
Ўзгулялася зіма,
Цярпі, зямелька родная,
Няма жыцьця, няма.

Цярпі, старонка родная,
Мучэньне пі да дна, —
Міне зіма нягодная
І ўскрэсьне зноў вясна!

|}