Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

газэта Беларускае Соцыялістычнае Грамады — і „Наша Ніва“ на працягу ўсяго 1906 г. не асьмельваліся пускаць Янкавых вершаў таго часу[1]. Ужо некалькі пазьней у галіцыйскім друку, дзе даваўся крытычны агляд поэзіі Янкі Купалы, было прыведзена некалькі забароненых у тагочаснай Расіі яго вершаў,

Само сабою зразумела, што Янка Купала ня мог па складу сваіх думак, па сваім выхаваньні, якое йшло ў цяжкіх умовах сялянскага ды службовага (у панскіх дварох) жыцьця, зацікавіцца мотывамі не грамадзка-політычнага зьместу. То-б перакорыла сутнасьці жыцьцёвых падзей тэорыі соцыяльнага разьвіцьця. Поэту акольваў сьвет клясавых супярэчнасьцяй; ад іх ня мог ён пазбавіцца на працягу ўсёй моладасьці, юнацтва. Наадварот, толькі Янка Купала пасталеў, як на яго лягло ярмо павіннасьці гаспадара, селяніна, і гэтыя супярэчнасьці шчыльна сьціснулі яго з усіх бакоў. Памёршы бацька не пакінуў спадчыны, якая-б магла забясьпечыць сям‘ю: цяжкая праца земляроба, а ў перамежку слугача, прытым, няўседнага на адным месцы больш 1-1½ гады, — праца малаўдзячная.

Толькі-толькі хапала на тое, каб пракарміць сям‘ю. Даводзілася адрываць ад патрэб жыцьця, каб хоць крыху падвучыць дзяцей. І сям‘я пасьля сьмерці бацькі — вялікая сям‘я з 8 душ — адчула цяжкія недастачы, нужду.

У дваццаць год мы застаём Купалу прыказчыкам у маёнтку Беліца Сьвяцкага Магілеўскай губ., Сеньненскага павету. Трэба рабіць, каб жыць і памагаць сям‘і. З Беліцы ён у 1905 г. перасяляецца ў Сёмкава Менскай губ. за вінакурнага практыканта, а праз год — бацькава доля! — у 1906 г. ў Яхімаўшчызну Віленскай губэрні, Вілейскага павету памоцнікам Вінакура, а яшчэ праз год, у 1907 г., у Сноў Менскай губэрні, Наваградзкага павету, і толькі ў 1908 г. трапляе ў Вільню.

Вандруючы, лётаючы за месцам, дзе-б больш-менш людзка прыстаканіцца, Янка Купала натыкаецца на цяжкія, крэпкія перашкоды. Усюды жыцьцё захоплена тымі, хто яго ня творыць, хто дармаедзтвуе, гультуе, бярэ чужое, незаробленае. И настойна, неадгонна поэту хвалююць агіда, не-

  1. На вялікі жаль, усё гэтыя вершы загубіліся, і мы ня можам ніводнага з іх прывесьці ў даным нарысе.