Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

Напроць печы з дзьвюх пліт жорны,
Ля жарон — палок;
Над палком тарчыць пад бэлькай
Коска і брусок.

На куце пад абразамі
Стол стаіць, як пан;
Дзьве пры ім таўстыя лаўкі
І адзін тапчан.

Дык во, знайце-ж маю хатку,
Родную маю! —
У ёй цэлы век жыву я, —
Ем, працую, сплю.

Хоць старая, хоць крывая,
З аднаго гнільля, —
Не аддам яе нікому,
Бо яна мая!
Бо яна мая!

|}