Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

Неспакойна з сілай двойнай
Песень гул памкнуў,
І ўвесь гэты рой расьпеты
Рукі працягнуў.

Дыдак густа й хлеба лусты
Сыпяцца, прычом
Вазам з хлебам — за што трэба
Маліцца дзядом.

Час праходзе… Годзе, годзе
Глядзець на полк наш!
Пайшлі людзі, што-та будзе, —
Кончыўся кірмаш.

З торбай кажны, з думкай важнай:
„Ці дзе больш дадуць“,
Даўным сьледам дзед за дзедам
З кірмашу ідуць.

|}