Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

здаваленьне, протэст, клясавая нянавісьць да гаспадароў стану. Лера ачула паддаецца навеям гэтага пачуцьця і выцінае на сваіх струнах соцыяльныя тоны. І цікава, што, помеж з рэволюцыйнасьцю, якая цалкам захапляе Янку Купалу ў пачатку яго творчасьці, выразна, неадступна, у роўнай меры зычаць ноты і нацыянальнага пачуцьця. Поэту вочавідкі, што агульныя ўмовы соцыяльна-політычнага й экономічнага ўкладу куды цяжэй там, дзе да іх прылучан яшчэ нацыянальны ўціск. Беларусь, якую адну пакуль бачыў і чуў перад сабою Янка Купала, болей іншых краін заціснута ў ярмо няволі, у бяскультурнае завяданьне. Куды поэта ні кідаўся — спатыкаў пана, ашчасьліўленага культураю, чужою і варожаю вагромнай гушчы цёмнага, запрыгоненага беларускага сялянства. Гэта культура ішла для мэты, каб ямчэй абіраць гэта сялянства. І заданьні гэтай культуры падтрымлівала з гарадоў другая варожая культура, культура папоў і чыноўнікаў у выяве сваім у Беларусі. А будаўнік жыцьця ціснуўся, заганяўся ў гэткія ўмовы, з якіх ня ўбачыць сонца, сьвятла.

Гэткая сытуацыя, бязумоўна, абурала Янку Купалу; часамі ён прыходзіў у гнеў і галосна клікаў:

Дружна йдзі, бедны люд, і з зары да зары
Працуй, біся, ня гніся пад лямкай цяжкой,
І за праўду сваю, дачакаўшы пары,
З касой вострай сваёй дружна, сьмела пастой[1].

А часамі гнеў, ня маючы выйсьця, пераходзіць у адчай: поэту апаноўвае бязвыхаднасьць і здаецца, што нідзе няма мясьцінкі гэткае, а дзе-бы людзі не стагналі,

Дзе-бы сьлёз не цякло, дзе-бы кроў ня плыла[2].

Яго вольную, непакорную душу інады цягнё туды, дзе-б ня ліць сьлёз:

Паляцеў-бы туды, паляцеў-бы з душой[3].

Занадта згусьцілася гора вакола, ажно не дае спакою, прасьветлае гадзіны. Але чым мацнейшы яго ўціск, тым большая прага ў поэты бегчы

К долі, к волі, гэт, па полі.

  1. Жалейка“. Верш „Касьба“, ст. 122.
  2. Там сама, ст. 61.
  3. Там сама.