Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

ДУБ

Калыханы ветрамі
Дый на ўсе староны,
Стогне дуб сярод поля,
Стогне дуб зялёны.

Стогне, квола трасецца,
Карані трасуцца,
Гальлё ломіцца з трэскам,
Лісьці ў сьвет нясуцца.

Рухне дуб гэты скора,
Рухне дупляняты,
І ўзыходзіць дасьць месца
Жалудом-зярнятам.

Гэй, на дубным кургане
Дуброва паўстане,
І зямлі песьняй новай
Зашуміць-жа дуброва!