Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

ВОЛЬХА

Шуміць маркотна вольха
Над рэчкаю бурлівай,
Аброслая на доле
Бадылямі, крапівай,

Над ёй сінее неба
І сее няпрыветы:
То студзяць яе зімы,
То паляць яе леты.

Абломлівае вецер
Галіны бяз сумленьня,
Падточывае рэчка
Жылястае карэньне.

Пацешыцца, як птушкі
Пяюць вясной агнісьце;
Жалобу жаляў носіць,
Як разьдзяецца з лісьцяў.

Дні многія праходзяць,
Найбольш непагадліва,
Шуміць маркотна вольха
Над рэчкаю бурлівай.