Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

Ой, ой, ня ў цікавую
Сетку, знаць, забрыў,
Хоць-бы з добрай славаю
Ўжо яе пазбыў.

Голуб, як з галубкаю,
Весела вурчыць;
Пэўна хлопцу з любкаю
Лепей, як так, жыць.

Бачу, так здаваецца,
Што мне, бедаку,
Таго штось жадаецца,
Чаго й галубку.

Адну ненаглядачку
За жонку вазьму,
Тады можа радачку
Дам гору свайму.

Тругі, тругі, трубачкі!
Грайце ў добры час;
Дзевачкі-галубачкі,
Люблю, люблю, вас!

|}