Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Што гэтая воля дастанецца людзям, працаўніку — Янка Купала не сумляваецца нізваньня. Дзеі рэволюцыі 1905 г. — сьведкамі таму. Гэта-ж вакола волі адбываюцца магутныя бойкі, гэта-ж за ёю

Ідуць людзі — ў крыві грудзі,
Паходні ў руках,

якім

Няма ночы, жарам вочы
Зіяюць, аж страх![1].

Яны поэту самога

Абуджаюць, узываюцm:
Гэй, на нейкі бой![2].

Ваяўнічасьць настрою, бадзёрасьць не пакідаюць Янкі Купалы на працягу доўгага часу: ён жыве з эпохаю, сугалосна з часам грандыёзнага ўздыму працоўных гушч 1905 г. Блізкія ідэалы, што залуналі на сялянскім паземе Беларусі, — родны і мілы поэце. І мы бачым, як глыбока прасякнуты баявітасьцю яго вершы тае пары. Сум і безнадзейнасьць тане ў шырокіх хвалях высокіх парываньняў. Поэта даходзіць да nаго, што ў голас рашуча пытае:

Ах, ці доўга, братцы, будзем пад нядоляй мы стагнаць?
Ах, ці доўга сваё шчасьце, сваю долю праклінаць?

І адказвае, што гэтым гору не пасобіш, што вакола працоўнікі ў нядолі ды бядзе, таму, што „самі многа вінаваты“.

Так, віну за цяжкі стан Янка Купала ўскладаў на самыя працоўныя гушчы. Гэта ён адмячаў у многіх мясцох у розных варыяцыях. Процілегласьць між панам і сялянствам вельмі гостра кідалася ў вочы — ня бачыць гэтага ён ня мог. І бачачы, не хаваў. Але ў гэты тэрмін мы заўважаем, што поэта ў адзін толькі бок накіроўвае стрэлы сваіх слоў — толькі проціў пана. Горад, як прылада ў руках капіталістых ды самадзяржаўнага правіцельства, адкуль распрасьціралася іх сіла, пакуль не адчувалася поэтаю. Тварам да твару ён стыкаецца выключна з гнёздамі магнатаў-паноў, якія ўсілілі ў свае

  1. Жалейка, ст. 60.
  2. Там сама.