Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

ЧОРНЫЯ ВОЧЫ

Што, скажэце, цямнейшым на сьвеце ад ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.

Што больш мае і тайнаў, і чараў, як ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.

Што няведама дзе завядзе, як мрок ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.

Што нас губіць, як гінуць зблудзіўшыя ночай?
— Дзявочыя чорныя вочы.

А што любім, хоць жуткім, як цёмныя ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.