Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/165

Гэта старонка не была вычытаная

Разгул такі гады-ў-рады
Пацешыць прылятае…
А гэта што? Хмур малады,
І плача маладая?

Чашы каменьне ў сто сякер,
Ня выстругаеш крэсел;
Я плакаў некалі… цяпер
Глядзі, — няма сьлёз — весел!

І ты, злучона пара, пей,
А я вот павіншую:
Мець спор вам з любасьці сваей,
Мець долю не благую!

Мець клеці поўныя з дабром,
Мець міласьць, згоду ў хатцы,
Й так жыўшы, жыўшы удваём,
Унукаў дачакацца!

|}