Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

Бедна нашая старонка,
Яе-ж люд бядней яе:
Не апеты песьняй звонкай,
І цяпер хто-ж апяе?

Хто? — як кінеш так прыгожа
Для сваіх ты йграць людзей.
…Эх! іграй-жа той, хто можа:
Плакаць будзе весялей.

|}