Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/169

Гэта старонка была вычытаная

Плач-жа, сэрца, плачце, вочы,
Пакуль не заснулі,
Плачце моцна, галасіце,
Каб ветры пачулі!

Каб занесьлі ветры буйны
За сіняе мора
Маю цяжкую нядолю,
Маю бяду-гора!..

|}



∗     ∗

За думаю дума роем вылятае,
Тая цісьне сэрца, тая разьдзірае,
А трэцяя ціха-ціхусенька плача,
Аж там на дне сэрца, дзе ніхто ня ўбача.

Каму-ж тут іх пакажу я?
І хто тую мову
Прывітае, угадае
Вялікае слова?

Глухім кожны тут радзіўся,
Кожны з гора тужа:
Ты сьмяешся, а я плачу,
Вялікі мой дружа!

А што прыдзе з таго плачу?
Боль галоўкі, браце…
.............
Што там!.. Будзем лепш сьмяяцца,
Хоць голад у хаце!..