Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

сеткі вакольныя вёскі, сялянскую Беларусь. Гэтыя паны — вось соцыяльная хвароба, вось самае горшае ліха на дарозе да прыходу долі. Да іх Купала прарочна кажа:

Пажалей мужыка-бедака,
Пажалей — не адсохне рука…
Пажалей, бо
На свет многа прыдзе бяды,
Бо за крыўду сваю адамсьціць.
Сьвіньням будзе крыві не пабраць,
Адамсьціць, аж зямля задрыжыць,
Аж віхры зашумяць, загудзяць![1].

І яшчэ ў аднэй варыяцыі:

Не пагарджайце лапцей лазовых,
З імі шануйце цяжкую працу.
Лапатнік корміць пана з палацу.
Часам-жа лапці — гаю, ой, гаю! —
Выпруць дастатак з нашага краю…[2].

Пэрыод творчасьці ад пачатку да 1906 году Янка Купала пераважна пасьвячае грамадзянскім напевам. Яны выдаюцца ў кожнай тэме, з якога-б боку ён да яе не падыходзіў. Будзь-то „Жніво“, „Восень“, „Вясельле“, „Каханьне“ — усюды спынка на соцыяльных супярэчнасьцях жыцьця, на яго несправядлівасьці ў адносінах да працаўніка.

І ўжо ў гэты пэрыод Янка Купала шчыльна зьвязвае соцыяльныя мотывы з нацыянальнымі, Беларусь фігуруе ў многіх яго вершах, а сам ён сьвядома заве сябе поэтаю беларускім. Аднак большая ўвага гэтаму пытаньню пакідаецца на пасьля. Пакуль пануюць агульныя інтарэсы, абарона якіх нясла політычную свабоду, як мост да свабоды нацыянальнай.

У працягу з 1904 г. па 1907 год Янка Купала напісаў шмат твораў, якія сабраў у адзін зборнік і выслаў у Пецярбург у выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца“. Гэты зборнік абазваў „Жалейкай“, якая-б —

Апявала няволю,
Апявала нядолю
І грымнула свабодна,
Што жыве край родны.

  1. Жалейка, ст. 10.
  2. Там сама, ст, 11,