Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

КАМУ

(З польскага. М. Канапніцкай)

Тым саху, плуг толькі здаці,
Хто прырос к зямельцы-маці,
Хто загон свой наскрозь знае,
Каго холад ня пужае;
Хто радзімых сваіх ніў
Знае час сяўбы і жніў.

Таму толькі з бараною
На ральлю пайсьці вясною,
Хто лапцямі топча поле,
Знае гора цьвёрдай долі,
Працягнуў хто, як свой брат,
Двое рук да ўбогіх хат.

Таму толькі серп і коска,
На начлезе хто за вёскай
Снуе думкі пры агнішчы,
И вера ў прышлай долі йгрышча,
Каму ў полі труд — закон,
А чужыя з нівы вон!