Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/174

Гэта старонка была вычытаная

СОН НА КУЦЬЦЮ[1]

(З польскага. Іды Пілецкай)

Сюды, ка мне, за стол, хто другам,
Хто свой, ўсе сядзьма разам;
Ты, жонка, дзеткі, брацьця, кругам,
Во гэтта — пад абразам!

Ка мне, дружкі! хай вас угледжу;
Вітаю хлебам, соляй.
Куцьця сягоньня, сам ня ўседжу
Адзін з сваёю доляй.

На стол, як чынім векаў многа,
Сянца паслаў, глядзеце.
Падбліжцеся-ж!.. вянком старога
Свае ўсе акружэце!

............
Стол доўгі, ўкруг свае ўсе самі,
Твар кожны весел, ясны,
У кожнага душы раямі
Снуюцца думкі шчасны.

І разам слуг людок нясьмелы
Нам пасадзіці трэба,
Ўсіх братняй згоды анел белы
Багаславіць хай з неба.

............
Падайце ўборы мне яркія,
У жалобных нахадзіўся,

  1. Куцьця — астатак паганскага звычаю сьвяткаваньня ў чэсьць зімы. Адпавядае наогул сьвятам у чэсьць розных квадраў году. Ня носіць у сабе нічога рэлігійнага, забабоннага. Рэд.