Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕБЕДЗЬ, ШЧУПАК І РАК

Байка

(З расійскага. Крылова)

Там, дзе еднасьці і згоды
Няма шчырых у людзей,
Праца іхняя заўсёды
Ліха, марна прападзе.

Раз ў калёсы запрагліся
Лебедзь ды Шчупак і Рак;
З усіх сіл вязьці ўзяліся,
Дый ня зрушаць воз ніяк.

Пад нябёсы лебедзь рвецца,
Шчупак цягне у ваду;
Распусьціўшы клюшні, пхнецца
Рак назад, як на бяду!

Хто з іх вінен, хто ня вінен,
Ня нам гэта разьясьняць,
Толькі-ж і дасюль калёсы
Як стаялі, так стаяць!