Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/183

Гэта старонка не была вычытаная

Што? з напасьці не прапасьці…
Гулі, гулякі!
Сьпі, пакуль ня ўмееш красьці,
Люлі, люлі, сьпі!

У вялікія ты людзі
Выйдзеш з беднаты, —
Шаблю зьвесіш цераз грудзі,
Стражнік будзеш ты.
Будзеш катам ты над братам,
Бяз жалю ані!
Сьпі, пакуль яшчэ ня катам.
Люлі, люлі, сьпі!

Будзеш пан вялікі з віду,
І шэльма душой,
Спатыкаць цябе я выйду,
Ты махнеш рукой.
Чужаком будзеш ты ў хаце;
На роднай зямлі,
Сьпі, пакуль ты тут пры маці,
Люлі, люлі, сьпі!

|}