Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

Панічу з паненкай,
З багатай Амэляй,
Ужо рукі хусткай
Ксёндз вяжа ў касьцеле.

Панічова-ж любка,
Марыся ўдалая,
На прылёты бусла
Сьлёзна паглядае.

Марыся, Марыся!
Галоўкі ня чухай, —
Ня слухала маці,
Бабкі цяпер слухай.

|}