Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

дробныя вершы. Ад іх так і нясло запаляючым жарам, так і дыхала гневам і помстаю. Вобразы гукалі да ўздыму, наводзячы думку на безнадзейнасьць і страшэнны заняпад працоўнай краіны Беларусі.

У гэтым хавалася тая асабістасьць Янкавага сымболізму, якая адрозьнівала яго ад панаваўшага сымболізму ў расійскай літаратуры. Апошняя згубіла пад яго ўплывам усякую веру, жадную надзею. Расійскія сымболістыя — песьняры і пісьменьнікі — накіравалі сваю музу ў бок апяваньня цялесных патрэб, нізкіх інстынктаў, самалюбаваньня, богашуканьня, мэтафізычнасьці, яны, фактычна, дапамагалі сваім дарам узмацаваньню рэакцыі і душэўнага развалу, адракаючыся ад нядаўных ідэалаў. Бальмонт, Кузьмін, Арцыбашаў, Салагуб, Каменскі і інш, адкрыта палілі старых бажкоў і аддаваліся Наўім чарам, кубкам громакіпячым, Саніным, Ледам. Сымболізм беларускай літаратуры, наадварот, нёс службу романтызму, бо гучэў нотамі прызыву ды протэсту. Янка Купала вельмі рэдка паддаваўся суму, але ніколі апатыі ці душэўнай утоме. Ён цьвёрда, ваяцка перамагаў вакольны жах і, кормячыся сокамі нясупыннага росту беларускага адраджэньня, кідаў праменныя словы сваіх вершаў, як позывы, у беларускія працоўныя гушчы. І гэтыя позывы, ня гледзячы на атульнасьць сымболістычнасьцю, ці то байкавай алегорычнасьцю краталі чытача за жывое, успрымаліся ім і мелі ў яго багатыя скуткі. Гэта можна аднесьці затую здольнасьць, дзякуючы каторай Янка Купала ўмеў (і ўмее) выкладаць думкі, знаходзіць хварбы і падбіраць тоны.

З 1908 году ў віленскіх часопісях упяршыню зьявіліся біографічныя весткі аб Янку Купале. У гэтым годзе, працуючы бібліотэкарам у бібліотэцы Б. Л. Даніловіча ў Вільні, ён меў мажлівасьць папаўняць чытаньнем кніжак свой сьветапогляд, пашыраць паземы. Гэта служба таксама давала яму мажлівасьць удзяляць часу для бываньня ў рэдакцыі „Нашае Нівы“, у гурткох інтэлігэнцыі, дзе нясупынна кавалася ідэя і намячаліся пэрспэктывы ў справе нацыянальна-культурнага і соцыяльна-экономічнага будаўніцтва Беларусі. Янка Купала чэрпаў натхненьне, набіраўся сіл і веры для свае творчасьці. Аднак, Вільня хутка яго не здавальняе — усё-ж провінцыя, А праца, за якую яго пасадзіла жыцьцё, місыя песьняра--