Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

Во, пяты банкірам, а той зноў судзьдзёю,
А той там аптэку заложа,
І кожны сыт будзе, багацьце чужою
То крыўдай, то працай размножа.

Так будзе з вас кожны сьлядамі йсьці дзедаў,
Ня знаючы гора ніколькі,
І ўсе вы, і ўсе вы палкі дармаедаў
Сабой павялічыце — й толькі.

І скажаце гэта вы некалі самі,
Як вам спухнуць каркі ад сала,
Што песенька песьняй, чужымі-ж трудамі
Жыць лёгка дый чэсьць і пахвала.

|}