Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/193

Гэта старонка не была вычытаная

А вот і садочак, а вот і дамочак
Даўнейшы яго тут відаць,
Во ганак той самы, з нізкімі вакнамі, —
Будынкі таксама стаяць.

Уходзіць у сенцы, аж гнуцца каленцы,
А сэрца трасецца, баліць:
Што будзе тут скора — ці радасьць, ці гора?..
Вось дзьверы адпёр і глядзіць…

Ушоў, пазірае, сваіх пазнавае…
Ах, што-ж? Ці пазнае калі?
Заплакаў нябожа і глянуць ня можа:
Чужыя ужо там былі!..

|}