Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

Жалобна ён просіць так, як-бы клянецца,
Як моліцца богу, каб грэх дараваць,
І толькі часамі расіцы нап‘ецца,
А самай жарой мусіць ён усыхаць.

Крычыць ён так, як-бы людзям для навукі,
Што боская кара ўсіх мусіць спаткаць
Тых, хто, баючыся цярпеньня і мукі,
Ня хоча па праўдзе для ўсіх працаваць.

Дык ведайце-ж, браткі, хто к працы вялікай
З вас рук прылажыць не захоча сваіх, —
Такому бог скажа: „Піць!“ цэлы век клікай
І будзь праклінаны ад брацьцяў сваіх“.

|}