Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

Сьцёпка выдаў замуж дочак,
Пры малодшым жыве сыне;
Як асінавы лісточак,
Ўвесь трасецца, горб на сьпіне.
Старасьць—слабасьць падасьпела,
Стаў нядуж к рабоце ўсякай,
Неяк ходзе ўжо нясьмела,
Нос распушыла табака.
Часам пойдзе ў лес і лыкаў
Надзярэ якіх з пяць пукаў,
З браку ботаў, чаравікаў
Лапці керзае для ўнукаў.
Старасьць, старасьць — смутны весьці!
Ўжо і „вушка“ ня прымеце,
Скора, пэўна, будзе плесьці
З сваім дзедам на тым сьвеце.

|}