Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/224

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЦЕР, І СОКАЛ, І Я

вецер, і сокал, і я —
Сыны аднэй долі-жыцьця,
Наводзім маркотныя мы
І думы, і песьні адны.

*

Разьняў вецер крыльлі свае,
Ляціць і шуміць, і пяе;
Пяе а свабодзе сваей,
Пяе а бязвольлі людзей.

*

Як вецер, і я-б так ляцеў,
Як вецер, аб тым самым пеў,
Як вецер, свабодны мой дух,
Хоць гора цягаю ланцуг.

*

Пад зорамі сокал завіс,
Глядзіць паарлінаму ўніз.
Там сокалу сьвету ня жаль;
Мілей яму небная даль.

*

Як сокал, і я-б мкнуў да зор:
Там сонца, раздольле, прастор;
Бяз жалю-б пакінуў зямлю,
І хатку, і долю сваю.

*

вецер, і сокал, і я —
Сыны аднэй долі-жыцьця;
Наводзім маркотныя мы
І думы, і песьні адны.