Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/225

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ І СІЛА

Дайце разгону, прастору
Дрэмлючым песьням і сілам, —
Дрогне запор наймацнейшы,
Мы ўскалыхнём і магілай,

Продка адвечную думу
Праўнук санлівы пачуе;
Што ўзяць курган нам маніўся,
На кургане адбудуем.

Шлях залаты працярэбім,
Зорна ўзьнясёмся ў высоты
Вышай няпраўды, няславы,
Вышай пакутных балотаў.

Моц сваю сьвету пакажам…
Зьдзіўляцца старцы і дзеці:
Што знача песьня і сіла!
Што знача вельмі хацеці!