Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/242

Гэта старонка не была вычытаная

ДУМКА

Нудна ў думках Тамаша,
Нудна, адзінока,
Рвецца сэрца і душа
Недзе, эх! далёка!

Птушкай-бы ляцеў, ляцеў
Весела, разгонна,
Па-над хатку, па-над хлеў,
Па-над бор зялёны.

Эх! ляцеў-бы глянуць, чуць
Неба сіне мора,
Як гуляюць, як жывуць
Сонца, месяц, зоры.

Стуль, спусьціўшысь на сяло,
Так туліў, туліў-бы
Ўсё, ўсё чыста пад крыло:
Брата, вёску, скібу.
............
Нудна ў думках Тамаша,
Нудна адзінока;
Рвецца сэрца і душа
Недзе, эх! далёка!..