Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/256

Гэта старонка была вычытаная

Гэй, не драмі!
Пі, хто ня п‘ян,
Другім налі,
Ня будзь паган,
Знай — і мы так-жа людзьмі!

Сэрцы дрыжаць нашы, кроўю абліты,
Грудзі пылаюць змучэньня агнём,
Рукі змазолены, дух наш прыбіты;
Гэй-жа! Ўсё гэта атрутай зальлём…
Гэй, на прывет
Гэткіх прыкрас.
Наш тут абед,
Выступ-паказ!
Хай дрогне зьдзіўлены сьвет!

|}