Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/260

Гэта старонка была вычытаная

ГОЛУБ І ДЗЯЦЮК

Любе голуб галубку,
На гняздо ладзе любку;
Дзяцюк любе дзяўчыну
І будуе хаціну.

Забіў ястраб галубку,
З гняздом вецер зьмёў любку;
Адбіў недруг дзяўчыну,
Агонь зьнішчыў хаціну.

Найшоў голуб другую
Ўжо галубку, за тую;
Дзяцюк плача па згубе.
Другой так не палюбе.

Голуб зноў гняздо ладзе,
Свайму гору ён радзе;
Хлопца вабе магіла,
Хаткі ставіць ня сіла.