Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/261

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ

Па зімовай па дарожцы
Мужычок брыдзе;
Дух займаецца ад ветру,
Сьнег бадзе, бадзе.

Эй, ня гоне шчасных доля
З-пад хатняй страхі
На такую непагоду,
На холад такі!

Дол капаці на магілкі
Бедачок сьпяшыць:
Дома страшную меў госьцю, —
Нябожчык ляжыць.

Каля белай дамавіны
Апошнюю дань
Дзеткі дараць і галосяць:
„Мама, мама, ўстань!“

Пяць іх бедных малалетак,
Сірацінак пяць;
Хто-ж замене ім матулю?
Хто будзе хаваць?

Хто ад мачыхі іх будзе
Бараніць благой?
Хто сіротак пажалее?
Скажы, дружа мой.